president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада прыняў з дакладам кіраўніка справамі прэзідэнта Віктара Шэймана. У цэнтры ўвагі былі стан спраў на прадпрыемствах, падведамасных Кіраўніцтву справамі, а таксама развіццё супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі, піша прэс-служба.
«Як ідуць справы на гэтых прадпрыемствах? Усё-такі, лічы, адпрацавалі тры кварталы. Якая сітуацыя там і што больш за ўсё насцярожвае?»- пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.
Другая тэма дакладу — развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі на афрыканскім кантыненце — кірунак, якое курыруе Віктар Шэйман.
«Я бачу, што пайшлі зрухі па продажах тэхнікі. Хай не маштабныя, але тое, пра што мы дамаўляліся, і тое, што планавалі, ужо нейкі працэс пачаўся. Як ідуць справы? Што негатыўна ўплывае на развіццё адносін з афрыканскімі дзяржавамі?» — спытаў Лукашэнка.