Таццяну Галузу затрымалі ў Бараўлянах.

Таццяну Галузу затрымалі ў Бараўлянах.

Затрыманая Таццяна Галуза, выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Яна харавы дырыжор, вучаніца прафесара Роўды.

Затрыманне адбылося 2 лістапада каля 23:40 у а.г. Лясны, Бараўлянскі сельсавет, каля магазіна Гіпа на вул. Аляксандрава. У момант затрымання Таццяна была з мужам. Мужа не ўзялі.

Супрацоўнікі ў цывільным даставілі яе ў Бараўлянскі аддзел міліцыі. Праз паўгадзіны да аддзела прыехаў бус з АМАПам і звёз Таццяну ў невядомым напрамку. На пытанне мужа «Куды везяце?», не сказалі нічога, зачыніўшы дзверы.

Таццяна — маці дваіх непаўналетніх дзяцей (7 і 11 год).

Раней была затрыманая іншая дырыжор — Галіна Казіміроўская.

Дырыжор Галіна Казіміроўская была затрыманая перад выхаднымі і правяла час да суда пад вартай. Праваабаронцы заўважылі, што так сілавікі часта абыходзяцца з жанчынамі, у якіх непаўналетнія дзеці. Суддзі не маюць права даваць ім «суткі». 

Дырыжор Галіна Казіміроўская была затрыманая перад выхаднымі і правяла час да суда пад вартай. Праваабаронцы заўважылі, што так сілавікі часта абыходзяцца з жанчынамі, у якіх непаўналетнія дзеці. Суддзі не маюць права даваць ім «суткі». 

Магчыма, затрыманні дырыжораў звязаныя з паляваннем на «лятучыя хары». Гэтыя фенаменальныя калектывы выконваюць беларускія песні — «Магутны Божа», «Пагоню», «Купалінку», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Разбуры турмы муры» ды іншыя — у самых нечаканых месцах: гандлёвых цэнтрах, Нацыянальнай бібліятэцы.

Паслухаць, як лятучыя хары спяваюць можна

тут (у ГЦ «Галерэя», спяваюць тры паверхі),

тут у метро,

тут «Пагоня» ў замку,

тут («Разбуры турмы муры»), і тут каля Цырка («Разбуры турмы муры»),

тут «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»,

Лукашэнкаўцы вядуць змаганне з любой некантраляванай публічнай актыўнасцю, у тым ліку і культурнай. Было шмат выпадкаў затрымання аўтараў графіці, плакатаў, а таксама людзей, якія зняліся ў пратэсных відэакліпах. 

Усяго за час пратэстаў супраць фальсіфікацый і прыгнёту затрымана больш за 16 600 чалавек, заведзена амаль 700 крымінальных спраў. Ніводная краіна Еўропы не ведала такіх маштабных палітычных рэпрэсій за апошнія 40 гадоў.

Выступы «лятучых хароў» у масках застануцца ў гісторыі культуры Еўропы як унікальны феномен. Дырыжоры таксама кіруюць спевамі ў масках, капюшонах, інкогніта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0