Пярвічная арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў «Нафтан» пракаментавала адпраўку работнікаў-штрэйкбрэхераў «Нафтана» на «Гродна Азот».
Арганізацыя выказвае шчырую падтрымку работнікам «Гродна Азота».
«Мы салідарныя з вамі ў пытаннях барацьбы за нашы агульныя правы на свабоду слова, свабоду выбару, магчымасць працаваць у бяспечных умовах і без якога-небудзь ціску», — гаворыцца ў заяве.
Арганізацыя адзначае, што непадрыхтаваныя, няпрофільныя спецыялісты-штрэйкбрэхеры небяспечны для самога прадпрыемства.
«Са свайго боку запэўніваем вас, што ні адзін чалец БНП не паедзе на ваша прадпрыемства ў якасці так званых штрэйкбрэхераў», — гаворыцца ў заяве.