Фонд салідарнасці беларускай культуры ладзіць аўкцыён, усе сродкі ад якога пойдуць на падтрымку творцаў і дзеячаў культуры, якія пацярпелі праз сваю грамадзянскую пазіцыю. 

Сярод першых лотаў — гітара лідара «Крамы» Ігара Варашкевіча. Тая самая, на якой ён стварыў музыку да «Бяжы, бяжы, хлопец», «Каменданта» ды іншых хітоў гурта.

А таксама аўтапартрэт мастака (ага!) і лідара «Дай Дарогу!» Юрыя Стыльскага.

Першыя стаўкі зробленыя, далучайцеся!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0