У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 3 лістапада вынеслі прысуды тром абвінавачаным па 328 артыкуле.
Двое з іх — былыя пракуроры Аляксей Ерафееў (намеснік пракурора Савецкага раёна) і Яўген Маісеенка (намеснік пракурора Ленінскага раёна), іх затрымалі ў красавіку 2020 года.
У рашэнні суда тлумачыцца, што Ерафееў збіраў грыб «Псілацыбе навозная» (ён расце ў гнаі, другая назва — «Страфарыя гаўняная»), сушыў і ўжываў.
Фота: https://wikigrib.ru
А Маісеенка перыядычна купляў для сябе і Ерафеева амфетамін і марыхуану, неяк за адну пакупку аддаў 510 рублёў.
Падкрэсліваецца, што пракуроры трымалі наркотыкі пры сабе і перасоўваліся з імі па Мінску.
Абодвух былых пракурораў судзілі па першай частцы артыкула 328 і прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму, пры гэтым па адным годзе кожнаму скасоўвае амністыя.
А вось трэці чалавек, нехта «К.», які праходзіў з імі па адной з справе як прадавец, меў трэцюю частку артыкула 328. Ён атрымаў восем з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф 1080 рублёў.





