Пастаянныя прадстаўнікі 27 краін-членаў Еўрасаюза ўхвалілі пашырэнне санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў дэлегацыі адной з еўрапейскіх краін у Радзе ЕС.
«Паслы ўхвалілі новы чорны спіс, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўладаў, уключна з Лукашэнкам», — сказаў ён.