Суд Жлобінскага раёна разгледзеў сёння крымінальную справу па абвінавачванні 60-гадовага жыхара Жлобіна ў злачынстве па арт. 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) КК, паведамляе Вярхоўны суд.

Абвінавачаны ў ноч на 10 жніўня ўдзельнічаў у райцэнтры ў акцыі пратэсту. Мужчына кінуў у інспектара ДПС адну пластыкавую бутэльку і дзве шкляныя. Адна з іх патрапіла ў галаву міліцыянеру.

Суд прысудзіў жыхара райцэнтра да пазбаўлення волі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама абвінавачаны павінен выплаціць міліцыянеру маральную шкоду — 1,5 тысячы рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?