У эфір АНТ выйшла праграма «Аб'ектыўна», у якой госці праграмы абмяркоўвалі выхад з цяперашняга грамадска-палітычнага крызісу. Сярод гасцей быў старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька. Сабралі для вас некаторыя ягоныя цытаты падчас праграмы.

«Для дыялогу патрэбнае жаданне. Мне здаецца, ні ва ўлады, ні ў пратэстуючых такога жадання няма. Ніхто не гатовы прагнуцца».

«У нас у краіне прымае рашэнні прэзідэнт. Значыцца, [трэба] дыялог з прэзідэнтам. «З парламентам не будзем, нам давай прэзідэнта». А каму «вам»? Вы хто? Тыя сутэнёры, якія стаяць за Святланай Ціханоўскай? З кім размаўляць? Яны ж сябе не аб’яўляюць».

«Праблемы, што [пратэстуючыя выстаўляюць] патрабаванні не палітычнага, а маральнага характару: «Нас падманулі», «Сыходзь, ты так доўга сядзіш». А палітычных патрабаванняў няма».

«Спыніць гвалт на вуліцах» — гэта патрабаванне да пратэстуючых. Перакрыць дарогу — гэта гвалт. Дасылаць мне смс з пагрозамі — гэта гвалт! А тое, што людзі ахоўваюць правапарадак — не гвалт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0