Сёння адбылася гадзінная тэлефонная размова Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Пуціна.
Аднымі з асноўных пытанняў сталі сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19, абстаноўка вакол Беларусі і Расіі, а таксама ўнутры дзвюх краін.
Прадметам дэталёвага абмеркавання стала і сітуацыя ў свеце. У прыватнасці, у Злучаных Штатах Амерыкі і суседніх з Беларуссю краінах — Польшчы, Літве, Украіне.
Падрабязна абмеркавалі лідары і актуальныя пытанні ўнутранага парадку дня Расіі і Беларусі.
З іншых актуальных тэм размовы — пытанне перавалкі беларускіх тавараў з порта Усць-Луга, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Ішла гаворка і пра пачатак перамоў па пастаўках вуглевадародаў — нафты і газу — у Беларусь у будучым годзе.