Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн выйграў выбары ў штаце Вісконсін. Байдэн атрымаў 49,4% галасоў выбаршчыкаў, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп — 48,8% галасоў.

Вісконсін — нароўні з Паўночнай Каралінай, Джорджыяй, Пенсільваніяй і Мічыганам — адзін з ключавых штатаў, якія павінны вызначыць пераможцу выбараў. У гэтых штатах выбаршчыкі традыцыйна галасуюць за кандыдатаў ад дэмакратаў і рэспубліканцаў прыкладна пароўну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0