Лукашэнка заклікае не разлічваць на замежную дапамогу ў барацьбе з COVID-19 і арыентавацца на ўласныя сілы. Пры гэтым, усямерна аказваючы неабходную медыцынскую дапамогу людзям, сканцэнтравацца неабходна на асноўных напрамках, піша БелТА.

«Там жа нам абяцалі з-за мяжы яшчэ ў часы Уладзіміра Сцяпанавіча [Караніка] не тое 50 мільёнаў, не тое 150 падкінуць на лячэнне. Праўда, сказалі, што будуць грамадзянскую супольнасць лячыць… — заўважыў Лукашэнка. — Яны нас не вылечаць. Ім патрэбныя бардак, мяцеж. Нават не рэвалюцыя, а пераварот. Таму на іх разлічваць не трэба».

«Мы павінны самі лячыць сваіх людзей. Але пры гэтым прашу ўлічыць, што адзін дзень лячэння хворых на COVID-19 абыходзіцца, спецыялісты мне дакладваюць, ад 90 да 220 рублёў. Адзін дзень! Гэта вялікія грошы. Таму я паклікаў сюды губернатараў. Гэта ваш найпершы абавязак — лічыць грошы. Лішніх грошай у краіне няма», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0