Анжаліка Аверкава паразмаўляла са старшынёй АНТ Маратам Маркавым, і гэта атрымалася вельмі смешная гутарка — за кошт экзальватанай рэакцыі гераіні.
Пра «цкаванне»
«Я цяпер працую ў Маскве. (…) Гэта псіхалагічны тэрарызм. Мы зноў пачалі адключаць тэлефоны і зноў начаваць не адныя ці не ў кватэры».
Пра перажыванні
«Я чалавек праваслаўны. Калі на БТ пачалася забастоўка, я так перажывала і за мужа, і за краіну. Я была ў Піцеры, жыла насупраць лаўры Аляксандра Неўскага. Я прыйшла туды, проста лягла там на зямлю і рыдала».
Пра «Белсат»
«Мяне ў свой час запрашалі на «Белсат». 800 еўра за сюжэт! З умовай, каб я была ў кадры. Без кадра — 200-300, па-мойму. А ў мяне зарплата на БТ была 400».
Пра сябе
«Я міжнародны эксперт, між іншым. (…) Мая біяграфія зойме занадта доўгі пералік».





