kremlin.ru

kremlin.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў «поўнай лухтой» артыкулы заходніх таблоідаў, якія паведамілі аб тым, што Уладзімір Пуцін нібыта збіраецца датэрмінова сысці ў адстаўку з-за хваробы, піша meduza.io.

«Ну вы ведаеце, тут асабліва каментаваць няма чаго. Лухта гэта поўная. У прэзідэнта ўсё добра. Здароўе хвацкае», — сказаў Пяскоў у размове з журналістамі, дадаўшы, што прэзідэнт не збіраецца сыходзіць у адстаўку.

5 лістапада брытанскі таблоід The Sun паведаміў, што Уладзімір Пуцін мае намер у пачатку 2021 года пакінуць пасаду прэзідэнта Расіі праз праблемы са здароўем: нібыта ў яго выяўленыя сімптомы хваробы Паркінсана. Сцвярджэнні ў артыкуле выдання будуюцца на словах палітолага Валерыя Салаўя. Гэты матэрыял перадрукавалі іншыя заходнія таблоіды, у тым ліку Daily Mail і New York Post.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна