З гродзенскай міліцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў «з-за сваіх поглядаў» вырашылі звольніцца 19 чалавек. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «На страже» распавёў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі, перадае «Еўрарадыё». 

Вадзім Сіняўскі, «Гродзенская праўда»

Вадзім Сіняўскі, «Гродзенская праўда»

Паводле яго слоў, згаданыя міліцыянеры «не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы». Сіняўскі аб'явіў, каб усе, хто не хоча працягваць службу, пісалі рапарты «аб звальненні па пагадненні бакоў». «Але нагадаў: калі чалавек атрымаў выплату пры заключэнні кантракту, то абавязаны вярнуць грошы», — кажа генерал. А, як вядома, грошы гэта немалыя.

«І вось які пабачыў вынік: калектыў вельмі згуртаваўся, супрацоўнікі сталі яшчэ больш упэўнены адзін у адным», — расказвае кіраўнік міліцыі Гродзеншчыны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?