Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў Twitter пасля таго, як сацыяльная сетка пачала пазначаць «сумніўнымі» некаторыя паведамленні прэзідэнта ЗША.

«Twitter выйшаў з-пад кантролю, што стала магчымым дзякуючы падоранаму ўрадам раздзелу 230».

Трамп меў на ўвазе раздзел закона пра этыку ў сферы камунікацый ад 1996 года.

Да гэтага сацсетка назвала папярэднія допісы Трампа «сумніўнымі». Ён заяўляў пра фальсіфікацыі на выбарах і ўласную перамогу, хоць падлік галасоў яшчэ працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?