На адкрыцці новых станцый метро Лукашэнка паабяцаў правесці новыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, паведаміў «Пул першага».

Лукашэнка паабяцаў, што ў краіне адбудуцца новыя выбары.

— Некаторыя ад нас патрабуюць новыя выбары. Гарантую вам новыя выбары. Тады, калі вы прымеце рашэнне. Гарантую.

— Немцы ўчора заклапаціліся, аж у парламенце сваім прынялі рашэнне для нас, беларусаў. Вы спачатку там у сябе разбярыцеся. У Польшчы разбярыцеся — яна бліжэй. І самае галоўнае: ці запатрабуюць яны ад амерыканцаў правесці новыя паўторныя выбары. Вось я пагляджу, як немцы запатрабуюць ад амерыканцаў правесці новыя выбары, — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?