Журналістку Насту Захарэвіч затрымалі 5 лістапада ў кветкавай краме каля ГУМа ў Мінску. Раней яна правяла за кратамі сем дзён.​ Захарэвіч стаяла каля праспекта Незалежнасці, дзе праходзіў марш людзей з інваліднасцю. Амапаўцы кінуліся за ёй, паведамляе БАЖ.

Таксама прыкладна а 16:00 на Маршы людзей з інваліднасцю затрыманы Ілля Дабратвор, які працаваў там у якасці журналіста. Яго 3 гадзіны пратрымалі ў міліцыі, правялі прафілактычную гутарку і вызвалілі без складання пратаколаў.

У выніку Насту Захарэвіч так і не вызвалілі з міліцыі. На яе склалі пратаколы за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і непадпарадкаванне міліцыянерам (23.34 і 23.4 КаАП).

У пятніцу суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Шут прызнала журналістку вінаватай і пакарала арыштам на 15 сутак. На волю Наста Захарэвіч выйдзе толькі 20 лістапада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна