Жыхар Ляхавіцкага раёна даў пракаціцца на сваёй машыне 15-гадовай сяброўцы, а тая трапіла ў ДТЗ і разбілася, паведамляе Следчы камітэт.

Усё адбылося вечарам 31 жніўня ў 19.50 на вуліцы Першамайскай у вёсцы Гулічы. 20-гадовы гаспадар аўтамабіля Opel Omega даў праехацца за рулём сваёй 15-гадовай знаёмай, у якой не было пасведчання кіроўцы. Машына была няспраўная: на пярэдняй восі шын устаноўлены пратэктары з розным малюнкам. Акрамя таго, адна з шын аўтамабіля няправільна ўсталяваная на колавы дыск задняй восі.

У адной з вёсак раёна непаўнагадовая разагналася да 120 км/г, пры максімальна дазволеных 40 км/г. На закругленні дарогі яна не справілася з кіраваннем і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ дзяўчына памерла.

Уладальніку аўтамабіля выставілі абвінавачванне па ч.2 арт.318 Крымінальнага кодэкса (Выпуск у эксплуатацыю тэхнічна няспраўнага транспартнага сродку або незаконны допуск да кіравання ім). Сваю віну мужчына прызнаў цалкам. На гэты момант ён пад хатнім арыштам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0