БелТА

БелТА

Пры змене пакаленняў вельмі важна не разбураць створанае, а прайсці гэты перыяд прыгожа, захаваўшы ўсе дасягненні суверэннай Беларусі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на выступе перад калектывам і будаўнікамі БелАЭС, піша БелТА.

«Адбываецца змена пакаленняў, хочам мы гэтага ці не хочам. Я больш за каго-небудзь гэта разумею. Але не трэба нічога ламаць. Давайце, як разумныя людзі, пройдзем гэты перыяд змены пакаленняў па-сапраўднаму прыгожа. Бо зламаць проста, а потым аднавіць будзе вельмі складана ці, магчыма, не атрымаецца, — сказаў ён. — Таму давайце не будзем ламаць, давайце не будзем кідацца ў вір гэтых падзей».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адыходзячаму пакаленню ёсць чым ганарыцца, ёсць мноства дасягненняў, важных для краіны. «Нашаму пакаленню не сорамна, сыходзячы з палітыкі, эканомікі, перадаць вам, новаму маладому пакаленню, і прад'явіць вам тое, што мы стварылі. Але самае галоўнае — мы перадаем нашым дзецям, унукам суверэнную, незалежную краіну. Упершыню ў шматвяковай гісторыі мы маем сваю дзяржаву з усімі атрыбутамі», — звярнуў увагу Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0