Пасля выступу ў Малінаўцы затрыманы джазмен Павел Аракелян, пра гэта паведамляюць ягоныя сябры ў сацыяльных сетках.

Нагадаем, за гэты тыдзень было затрымана адразу некалькі музыкаў.

4 лістапада на сваіх працоўных месцах у Белдзяржфілармоніі былі затрыманыя артыст камернага хору Дзяніс Іваноў і віяланчэліст Аляксандр Сердзюкоў. Увечары ў гэты ж дзень у двары абутковай крамы «Луч» на Ціміразева былі затрыманыя барабаншчыкі гурта «Патрабуем разысціся», у іншых мікрараёнах музыкі Мікіта Камянецкі і Ціматэ Суладзэ.

Увечары 3 лістапада былі затрыманыя музыкі Іван Артымовіч (гурт Vuraj), Андрэй Аляксеенка (TonqiXod), Філіп Петчанка (Dee Tree).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0