«Увесь свет сачыў за выбарамі ў ЗША — краіне дзеючай дэмакратыі. Гэта была сапраўдная гонка ідэй, праграм і каманд — у адрозненне ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбаршчыка», — гаворыцца ў віншаванні.

Амерыканскі народ прагаласаваў за перамены і новую ўладу. Я ведаю, што многія беларусы, якія жывуць у ЗША, галасавалі за Джо Байдэна. І я хачу павіншаваць яго з заслужанай перамогай. Беларусы ўсяго свету віншуюць народ ЗША з новым прэзідэнтам.

«Я ўпэўненая, пад кіраўніцтвам новага лідара народ ЗША будзе квітнець, а беларуска-амерыканскія адносіны — паляпшацца. Джо Байдэн не раз выказваўся і займаў цвёрдую пазіцыю падтрымкі беларускага народа. І я веру, што новаабраны прэзідэнт ЗША хутка сустрэнецца з сумленна абраным прэзідэнтам новай свабоднай Беларусі» — мяркуе Святлана Ціханоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0