Раніцай 8 лістапада ў Гомелі затрымалі валанцёра Анастасію Сасыкбаеву, паведамляюць Моцныя навіны.
Каля 7:30 таксі, у якім ехала дзяўчына, спынілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Анастасію павезлі ў невядомым кірунку. Пазней аказалася, што яна ў Цэнтральным РУУС.
Сасыкбаева не адзін раз прыцягвалася да адказнасці па артыкуле 23.24. Яна з'яўляецца часткай гомельскага валанцёрскага руху.
Анастасію адпусцілі каля 12:00 пасля прафілактычнай гутаркі.





