На 8 лістапада ў Беларусі на каранавірус перахварэлі 90 998 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.
З пачатку пандэміі на тэрыторыі краіны са станоўчым тэстам на кавід зарэгістраваныя 106 279 чалавек. Прырост хворых за суткі — 996 чалавек.
Сярод усяго насельніцтва праведзена 2 689 137 тэстаў.
Ад каранавіруса памерлі, паводле афіцыйных даных, 1007 пацыентаў. За суткі — тры чалавекі.





