Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка і кікбаксёр Іван Ганін былі затрыманыя сёння. У момант затрымання яны знаходзіліся ў машыне на адной з парковак у цэнтры Мінска.
Рукі спартсменам адразу зацягнулі будаўнічымі звязкамі.
На дадзены момант месца знаходжання Краўчанкі і Ганіна невядома.
Нагадаем, Краўчанка адным з першых падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Ганін таксама ўваходзіць у спіс падпісантаў.





