Сярод затрыманых сёння ў Мінску — Алесь Жлутка.
66-гадовы ўраджэнец Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Алесь Жлутка — адзіны ў Беларусі спецыяліст па сярэднявечнай лаціне.
Кандыдат філалагічных навук, ён доўгі час працуе ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Жлутка адкрыў і апублікаваў шмат гістарычных дакументаў.
Гэты сціплы чалавек удзельнічаў у ажыццяўленні многіх калектыўных навуковых праектаў па мовазнаўстве і гісторыі, замены яму проста няма.
Паводле звестак праваабаронцаў, Жлутку пераправілі ў турму Жодзіна.
Раней лукашэнкаўцы затрымлівалі прафесараў, доктараў гістарычных навук Аляксандра Краўцэвіча і Аляксандра Смаленчука, кандыдата гістарычных навук Міколу Волкава, дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова. Сярод звольненых з працы за грамадзянскую пазіцыю — акадэмік, кардыяхірург Аляксандр Мрочак. Пад рэпрэсіі папалі і многія іншыя навукоўцы і выкладчыкі ў розных гарадах Беларусі.





