Юра Дзівакоў (злева) у «Сабаках Еўропы», фота Свабоднага тэатра
Рэжысёра Юру Дзівакова затрымалі ў нядзелю на маршы пратэсту. Ноч ён правёў у Жодзіна. Сёння адбыўся суд, які пастанавіў аштрафаваць яго на 10 базавых (270 рублёў).
Юра Дзівакоў — адзін з самых яркіх сучасных беларускіх рэжысёраў. Ён паставіў «Павятовага лекара» і «Песню песняў».
Таксама ён вядомы як акцёр і мастак. Апошні год працаваў у Свабодным тэатры.
Апроч таго, сёння былі вынесеныя наступныя прысуды:
Жанна Вашкевіч — аперацыйная медсястра РНПЦ Дзіцячай анкалогіі і гематалогіі (затрыманая 7 лістапада) — 15 сутак арышту.
Медык Ігар Баталевіч — 14 сутак арышту.
Наталля Дамброўская, доктар лабараторнай дыягностыкі РНПЦ Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі — штраф 810 рублёў.
Паэт і журналіст Павел Горбач — 15 сутак арышту.