Расійскі верталёт пацярпеў крушэнне на мяжы Арменіі і Азербайджана.

Інцыдэнт адбыўся ля сяла Ерасх. Гэтае сяло знаходзіцца на мяжы Арменіі і Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікі — больш чым за 100 кіламетраў ад Нагорнага Карабаха.

Верталёт быў збіты. У расійскі верталёт Мі-24 стралялі з зямлі з ПЗРК. Пазней стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Азербайджана ўзяло на сябе адказнасць са збіты расійскі ваенны верталёт. Гэта адбылося «ў святле напружанай абстаноўкі ў рэгіёне і падвышанай баявой гатоўнасці ў сувязі з магчымымі правакацыямі армянскага боку», паведаміла ведамства.

Азербайджан «прыносіць прабачэнні расійскаму боку ў сувязі з дадзеным трагічным інцыдэнтам, які носіць характар выпадковасці».

У выніку падзення расійскага верталёта загінулі два члены экіпажа, адзін эвакуіраваны з траўмамі сярэдняй цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0