Пастановай Савета Міністраў зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2021 годзе.

Працоўныя дні ў будучым годзе пераносяцца з пятніцы, 8 студзеня, на суботу, 16 студзеня, і з панядзелка, 10 мая, на суботу, 15 мая.

Пры гэтым арганізацыі могуць пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку з улікам спецыфікі вытворчасці ці працы, не парушаючы заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0