Андруся Такінданга разам з музыкамі гурта «Рэха» затрымалі вечарам 7 лістапада пасля выступу на дваровым канцэрце ў Каменнай Горцы. Сілавікі спынілі таксоўку, у якой яны ехалі. 

Tut.by

Tut.by

Сёння суд Фрунзенскага раёна (суддзя Крэпская) асудзіла Андруся на 15 сутак арышту.

Прысуды іншым пакуль невядомыя.

Затрыманні музыкантаў пасля дваровых канцэртаў сталі будзённасцю. 7 лістапада таксама быў затрыманы Павел Аракелян. Ён атрымаў 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0