БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Ордам, піша БелТА.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, які ціск ажыццяўляецца ў цэлым на краіну. «А прафсаюзы, паколькі яны занялі жорсткую пэўную пазіцыю, — на іх ажыццяўляўся і ажыццяўляецца гэты накат. Таму трэба да гэтага спакойна ставіцца. Хтосьці сыдзе з прафсаюзаў. Мізэрная колькасць у параўнанні з той колькасцю, якая ў вас ёсць. Хтосьці захацеў выйсці — няхай выходзіць. Гэта справа кожнага.

Хтосьці захацеў з'ехаць — хай з'язджае, не трэба нікога трымаць. Вось сёння прыйшла інфармацыя з Латвіі. Некаторыя туды з'ехалі, паклікалі іх туды. І дзе яны зараз жывуць у гэтай краіне? У нейкай рэзервацыі за два з паловай даляры ў дзень. Дзе мільёны, якія абяцалі, ці хаця б тысячы даляраў?» — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0