Вялікабрытанія выслала двух беларускіх дыпламатаў у адказ на рашэнне афіцыйнага Мінска абвясціць персонамі нон-грата брытанскіх дыпламатаў. Пра гэта ў сябе ў Twitter паведаміў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб.

— Злучанае Каралеўства не будзе напалохана спробамі рэжыму Лукашэнкі перашкодзіць нам казаць пра фальсіфікацыі на выбарах і жудасны гвалт супраць беларускага народа. Сёння мы выслалі двух беларускіх дыпламатаў у адказ на неабгрунтаваную высылку дыпламатаў, — напісаў кіраўнік МЗС Брытаніі.

Нагадаем, 9 лістапада стала вядома, што двое брытанскіх дыпламатаў, вайсковы аташэ і намеснік амбасадара Вялікабрытаніі, абвешчаныя ў Беларусі персонамі нон-грата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0