Лукашэнка падкрэслівае, што з улікам сучасных выклікаў неабходна набрацца мужнасці і быць моцнымі, каб захаваць сваю дзяржаву. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае БелТА.

Лукашэнка, у прыватнасці, згадаў пра сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса: «Цяпер ужо ўсе разумеюць, што я маю рацыю. Гэта псіхоз, самы сапраўдны, ва ўсім свеце. Яшчэ раз падкрэсліваю тое, што казаў да выбараў: камусьці гэта выгадна. Цяпер мы ўжо бачым каму».

«Свет зараз пачалі перакройваць. І кавід — гэта не медыцынскі тэрмін. Гэта не толькі і не столькі хвароба. Гэта нават не эканоміка сёння. Гэта ўжо глабальная палітыка. Пачалі перакройваць свет. Успыхнулі ўсюды бунты і мяцяжы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0