Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя Пушкіна назваў словамі 2020 года «самаізаляцыю» і «абнуленне», піша ТАСС.

Спачатку ў рамках даследавання эксперты выявілі дзве найбольш значныя і абмяркоўваемыя тэмы года — гэта пандэмія і ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Расіі. Затым у ходзе аналізу тэкстаў у СМІ былі выяўлены ключавыя словы, чыя частотнасць ужывання найбольш вырасла на працягу трох папярэдніх гадоў.

Так, слова «самаізаляцыя» прадэманстравала рост папулярнасці больш чым у 10 разоў. У слова «абнуленне» падобны паказчык.

10 лістапада складальнікі Тлумачальнага слоўніка англійскай мовы Collins English Dictionary абвясцілі словам 2020 года «lockdown» (лакдаўн).

Цікава, якія словы года будуць у Беларусі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0