Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь». На думку Ціханоўскай, гэта неабходна, «каб людзей не падстаўляць».

У мінулую нядзелю, 8 лістапада, у Мінску было затрымана больш за тысячу чалавек.

Чытайце пра гэта таксама: «Могуць выйсці толькі жанчыны! Усе мужчыны застаюцца ўнутры!» Здавалася, амапавец з мегафонам паўторыць тэкст па-нямецку

«Магчыма, зменіцца «карцінка», людзей стане менш, бо ўжо на падыходах да месца збору людзей забіраюць, не даюць сабрацца разам», — кажа Ціханоўская.

Паводле яе слоў, над зменай тактыкі «вядзецца вялікая праца», дэталі якой пакуль не агучваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0