Здарэнне адбылося 10 лістапада ў 17:00, піша 112.by.

112.by

112.by

У 101 звярнулася жанчына. Яна распавяла, што, вяртаючыся дадому, пачула ў салоне машыны жаласлівы піск і мяўканне. Спыніўшыся, разам з дзецьмі і мужам яны сталі шукаць, адкуль ідзе гук. Адкрыўшы капот, пабачылі, што няшчасная жывёліна захрасла паміж рамянямі ў маторным адсеку. Самастойна дапамагчы небараку не атрымалася, і яны звярнуліся за дапамогай у службу выратавання.

Байцы МНС не змаглі застацца абыякавымі. Яны прыклалі нямала намаганняў, каб правесці «выратавальную аперацыю», не нашкодзіўшы ні жывёле, ні транспартнаму сродку.

Пасля атрымання дапамогі ветэрынара кацяня засталося жыць у сям'і жанчыны.

112.by

112.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0