БелТА

БелТА

Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ЧС-2021, піша БелТА.

«Мы гатовы да правядзення чэмпіянату. Бяспека заўзятараў і спартсменаў будзе арганізавана. Таму заклікі да байкоту, якія часам гучаць, няслушныя», — сказаў Раман Галоўчанка.

Тым не менш, паводле яго слоў, павінен быць алгарытм дзеянняў у выпадку змянення фармату чэмпіянату, у тым ліку правядзення яго цалкам на тэрыторыі Беларусі.

«Міністэрства спорту і турызму заяўляе пра гатоўнасць да такога фармату. Відавочна, што для гэтага спатрэбяцца і дадатковае фінансаванне, і мабілізацыя дадатковых рэсурсаў», — адзначыў кіраўнік урада.

«У цэлым з боку Беларусі падрыхтоўка праходзіць у адпаведнасці з планам. Хачу звярнуць увагу, што спробы дыскрэдытаваць Беларусь як арганізатара мерапрыемства прадаўжаюцца. Сёння пэўныя сілы спрабуюць выкарыстаць правядзенне чэмпіянату ў Беларусі як інструмент шантажу і ціску», — лічыць прэм'ер-міністр.

***

Чэмпіянат свету па хакеі-2021 павінен прайсці ў Латвіі і Беларусі з 21 мая па 6 чэрвеня. У Беларусі будзе гуляць адна група (8 камандаў), у Латвіі другая. Матчы плэй-оф мяркуецца правесці ў Мінску.

У сярэдзіне верасня Міжнародная федэрацыя хакея сабрала групу экспертаў, якія ацэньваюць сітуацыю ў Беларусі з пункту гледжання бяспекі для каманд-удзельніц і хакейных заўзятаў. Яны павінны выступіць з дакладам 16 лістапада. Чакаецца, што на яго падставе і будзе прынята рашэнне пра лёс чэмпіянату свету.

Апроч таго, Латвія заявіла пра гатоўнасць байкатаваць правядзенне або магчымасць правесці спаборніцтвы дзвюх групаў, заявіўшы, што мае яшчэ адну арэну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна