Як паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты», 11 лістапада асудзілі на 8 дзён арышту Арцёма Шагіева, доктара, кіраўніка змен падстанцыі №4 хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

«Белыя халаты»

«Белыя халаты»

Вядома, што адбываць арышт ён будзе ў турме ў Жодзіне.

9 лістапада суд даў 13 дзён арышту вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзялення ўралогіі РНПЦ анкалогіі і радыялогіі Аляксандру Мінічу. ​

Яго затрымалі разам з 50 медыкамі, якія 7 лістапада спрабавалі арганізаваць акцыю салідарнасці ў Мінску, але іх затрымалі адразу пасля таго, як яны выйшлі да 1-й клінічнай бальніцы

Доктара-анколага Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансэра Святлану Дабрыян асудзілі на 13 сутак. Арыштам таксама пакаралі лекара-траўматолага Ігара Чанцава — на 15 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0