Былога журналіста «Нашай Нівы» Арцёма Ляву пакаралі 15 суткамі арышту. Такое рашэнне вынесла суддзя Першамайскага раёна Анастасія Ляйкоўская.

Арцёма затрымалі 8 лістапада на Маршы. Ён не быў удзельнікам, а працаваў як журналіст. Трое сутак да суда ён прабыў у ІЧУ.

Арцём Лява супрацоўнічае з выданнем «Новы час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0