Здарэнне адбылося 11 лістапада каля 12:00 у доме на вуліцы Ржавецкай: гарэла кватэра на 8-м паверсе 20-павярховага дома. На балконе знаходзіліся мужчына, жанчына і двое дзяцей, паведамляе 112.by.

Работнікі МНС з дапамогай аўталесвіцы выратавалі 4 чалавекі, у тым ліку двухгадовае і чатырохгадовае дзіця. Яны дастаўлены ў бальніцу з папярэднім дыягназам: атручэнне прадуктамі гарэння.

Пажар быў хутка ліквідаваны. Прычына здарэння высвятляецца, магчыма, дзеці гуляліся з агнём.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?