У расійскім Усевалжску (Ленінградская вобласць) ураджэнец Беларусі Сяргей Шпак прыйшоў на працу да жонкі ў касметалагічны кабінет і засек яе сякерай. У іх засталася маленькая дачка.
Пара разводзілася, але муж не хацеў адпускаць жонку.
Пару тыдняў таму жонка прыйшла забраць рэчы, Шпак збіраўся перарэзаць ёй горла загадзя адкладзеным нажом, але ў выніку адрэзаў даўжэзную касу, і сказаў: «Я не дам табе тут знаходзіцца, едзь у сваю Малдову, ці я цябе заб'ю».
У Малдове жывуць двое сыноў (11 і 14 гадоў) жанчыны ад першага шлюбу, яна плаціла ім аліменты.
Сяброўка жанчыны расказала журналістам выдання «Пад'ём», што Сяргей Шпак купіў жонцы кватэру, але адразу пасля гэтага яна разышлася з ім.





