Святлана Ціханоўская выказалася пра перамовы, якія прапануюць беларусам улады.

«Рэжым чарговы раз прапануе беларусам імітацыю дыялогу. Але дамаўляцца пра законы і свабоды, пакуль у суседнім будынку катуюць нявінных людзей, немагчыма. Мы не будзем удзельнічаць у ініцыятывах палітычных самазванцаў і рэкамендуем іншым дэмакратычным сілам не рабіць гэтага.

Пры гэтым, як і ўсе мірныя беларусы, мы хочам сапраўднага дыялогу. Менавіта для яго старту я ініцыявала стварэнне перамоўнага органа — Каардынацыйнага савета. Здарыцца гэта можа пры выкананні нязменных патрабаванняў: спыненні гвалту, вызваленні палітвязняў і заяве аб сыходзе Лукашэнкі. Шчыра выканайце гэтыя ўмовы — і прадстаўнікі народа сядуць за стол перамоў. Мірныя беларусы прайшлі занадта складаны і балючы шлях, каб адмовіцца ад сваіх патрабаванняў і мэтаў. Таму тэмай сапраўднага дыялогу будуць не маніпулятыўныя рэформы Канстытуцыі, а новыя свабодныя выбары», — заявіла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0