Гэтае пытанне абмяркоўвалася сярод іншых у новым выпуску дэбатаў «ДысКУТ», прысвечанаму музыцы беларускіх пратэстаў. Пра ролю песень, дваровых актыўнасцяў разважалі спявак, музыка Сяржук Доўгушаў і кіраўнік Фонда культурнай салідарнасці, заснавальнік партала «Тузін Гітоў» Сяргей Будкін.

Зміцер Вайцюшкевіч выступае па плошчы Перамен. Фота Надзеі Бужан

Зміцер Вайцюшкевіч выступае па плошчы Перамен. Фота Надзеі Бужан

Мора музыкаў пабывала за кратамі за час пратэстаў, апошняя тэндэнцыя — затрыманне выканаўцаў адразу пасля дваровых канцэртаў. Як ім дапамагчы?

«Гэта меры бяспекі. Калі мы гаворым пра дваровыя канцэрты, то ёсць пэўная ахова. Яна сочыць за парадкам, каб не прыехалі бусы страшныя. Акрамя таго, людзі могуць забяспечыць транспартам, кудысьці адвезці ці прывезці музыкаў, сустрэць. Ну, пакарміць! Ды нават проста запрасіць у госці, пасядзець за кубачкам кавы ў той момант, калі ўжо адыгралі музыкі. Проста пасядзець, паразмаўляць, пакуль усё супакоіцца, а потым праводзіць іх акуратна на транспарт ці давезці дадому. Я думаю, гэта самае галоўнае. Канечне, часам збіраюць данаты, гэта таксама дапамагае. Можна падумаць пра гэта загадзя, каб не трэба было хадзіць у часе канцэрту з працягнутай рукой. Але музыкі прыязджаюць не праз нейкую карысць, адна асноўная мэта — гэта падтрымка двароў, жаданне выказаць сваю пазіцыю», — тлумачыць Сяржук Доўгушаў.

Ён лічыць, што вялікую ролю ў пратэсце грае менавіта беларуская песня.

«Спяваюць не толькі прафесіяналы, спяваюць двары, спяваюць людзі, якія раней нават не думалі, што яны могуць спяваць. Проста звяртаюцца да прафесіяналаў, жадаючы развучыць «Пагоню», «Магутны Божа». Гэтыя песні сталі песнямі пратэсту. Яшчэ дзесяць гадоў таму іх баяліся выконваць, а зараз яны гучаць», — кажа Сяржук. 

Сяргей Будкін адзначае, што зараз любая актыўнасць, любое дзеянне ідзе грамадству ў плюс. 

«Кожны выказвае пратэст у той форме, у якой можа. Выйсці на балкон са сцяжком ці ўключыць у машыне Tor Band — гэта ўжо форма пратэсту. Тыя ж прагляды мульцікаў у дадзеных абставінах я б разглядаў як форму самаарганізацыі. На гэтых праглядах прысутнічаюць людзі, яны знаёмяцца між сабой, адбываецца абмен энергіяй. Любое дзеянне працуе на карысць, таму што гэта нейкі рух. Бяздзеянне — гэта кепска», — лічыць Сяргей Будкін.

03:09 — музыка натхняе на пратэст і дзеянні

04:57 — канцэрты ў кожным двары

07:49 — што рабіць з маразамі і як зарабляць музыкам

12:55 — як падтрымаць арыштаваных і звольненых музыкаў

20:24 — як не баяцца прыходзіць на дваровыя канцэрты

25:40 — як дапамагчы музыкам не грашыма

28:44 — музыка ў фармаванні нацыі

34:13 — эфект ад жывога канцэрту і анлайнавага

44:18 — што музыка дае пратэсту

57:53 — музыка — частка палітычнага пратэсту

04:10 — роля музыкі ў дэмакратызацыі грамадства

01:13:41 — музыка абудзіла нацыю

01:15:05 — «Наша песня жыве і будзе жыць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?