Сусветная шахматная Алімпіяда — 2022 можа адбыцца ў Расіі, паведаміў ТАСС прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE) Аркадзь Дварковіч.

«Беларусь адмовілася ад правядзення шахматнай Алімпіяды ў 2022 годзе, у асноўным з фінансавых меркаванняў, і мы цяпер абмяркоўваем, можа, прасцей будзе ў 2022 годзе правесці яе ў Маскве», — сказаў ён.

Сусветная шахматная алімпіяда — камандны турнір для зборных, якія з'яўляюцца чальцамі FIDE. Упершыню турнір быў праведзены ў 1927 годзе ў Лондане. Ад 1950 года спаборніцтвы праводзяцца ў фармаце двухгадовага цыкла. Апошняя Алімпіяда ў 2018 годзе прайшла ў Грузіі, планавалася, што ў 2020 годзе турнір прыме Расія, а ў 2022 годзе — Беларусь. Пазней расійскі турнір быў адкладзены на 2021 год з-за пераносу Алімпійскіх гульняў у Токіа, а Беларусь ад правядзення сусветнай шахматнай Алімпіяды адмовілася.

Як паведамлялася раней, Беларусь у 2018-м атрымала права на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды. Аднак 4 кастрычніка 2020 стала вядома, што наша краіна пазбаўлена права на правядзенне алімпіяды ў 2022 годзе, бо парушыла фінансавыя абавязацельствы — Мінспорту не змагло даць неабходныя авансавыя плацяжы і страхоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0