З чацвярга, 12 лістапада, абавязковы масачны рэжым уводзіцца яшчэ ў некалькіх раёнах Беларусі.

Такім чынам, ён дзейнічае ў наступных раёнах і гарадах:

— Магілёў (з 5 лістапада)

— Лідскі раён (з 5 лістапада)

— Чавускі раён (з 5 лістапада)

— Гомельская вобласць (з 9 лістапада)

— Бабруйск (з 10 лістапада)

— Клічаўскі раён (з 10 лістапада)

— Крычаўскі раён (з 10 лістапада)

— Асіповіцкі раён (з 10 лістапада)

— Полацкі раён (з 11 лістапада)

— Наваполацк (з 12 лістапада)

— Дрыбінскі раён (з 12 лістапада)

— Клімавіцкі раён (з 12 лістапада)

— Краснапольскі (з 12 лістапада) 

— Мёрскі (з 12 лістапада)

— Шумілінскі (з 12 лістапада)

Масачны рэжым пакуль не закрануў Мінскую вобласць.

У Брэсце з 10 лістапада на месяц абмежавалі працу аб'ектаў масавага збору грамадзян. У Клічаўскім раёне з-за эпідсітуацыі абмежавана правядзенне масавых мерапрыемстваў з вялікай колькасцю людзей.

Насельніцтва названых рэгіёнаў абавязана насіць маскі пры наведванні гандлёвых аб'ектаў, забаўляльных устаноў, аптэк, устаноў аховы здароўя, адукацыі, сацабслугоўвання, спартыўных аб'ектаў, адміністрацыйных будынкаў, аддзяленняў банкаў, сувязі, пошты, устаноў культуры і інш.тое ж самае тычыцца паездак на грамадскім транспарце, у тым ліку на маршрутках і таксі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0