Радыё Свабода

Радыё Свабода

12 лістапада суд Цэнтральнага раёна Гомеля разглядаў адміністрацыйную справу 23-гадовай медсястры Ганны Астаф’евай. 13 верасня яна каталася з байкерамі на матацыкле. Іх затрымаў АМАП. Ганне пры затрыманні пашкодзілі нагу, яна два тыдні хадзіла ў гіпсе, піша Радыё Свабода.

Ганна падала скаргу ў Следчы камітэт. Але судзілі яе за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці.

Суддзя Алеся Осіпава паказала здымкі са справы, але Ганна не пазнала на іх сябе. Яна зазначыла, што не ўдзельнічала ў шэсці 13 верасня, а каталася з сябрамі на матацыкле і іх затрымалі. Суддзя прызнала яе вінаватай і пакарала штрафам 270 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0