Па стане на 11 лістапада сярод персаналу ААТ «Гродна Азот» зафіксавана ўжо 628 выпадкаў заражэння COVID-19, паведамляе газета прадпрыемства «Гродзенскі хімік». За два тыдні гэтая лічба павялічылася больш чым на 100 чалавек.

На 11 лістапада з каранавірусам 124 супрацоўнікі, яшчэ 504 работнікі перахварэлі на яго раней і паправіліся. Тут гаворка ідзе пра тых, у каго лабараторна пацверджаны кавід.

Акрамя таго, цяпер у медыцынска-санітарнай частцы прадпрыемства на лячэнні з ВРВІ знаходзяцца 404 чалавекі. Дыягнаставаны 7 пнеўманій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0