Фота Onliner.by

Фота Onliner.by

Мінская кавярня O'petit, якая стала шырока вядомая пасля таго, як 6 верасня падчас акцыі пратэсту міліцыя разбіла іх шкляныя дзверы, аштрафаваная на 230 базавых (6210 рублёў) паводле пастановы МНС. Пра гэта ўстанова паведаміла ў сябе ў Instagram.

Як і многія іншыя сталічныя ўстановы, кавярня O'petit на праспекце Пераможцаў, 3 не працавала 26 кастрычніка. Спачатку сюды з праверкамі прыйшла санстанцыя, пасля чаго кавярня часова не працавала, следам візіт нанёс МНС. Зараз па рашэнні ведамства хлопцам трэба выплаціць штраф у 230 базавых (6210 рублёў).

— Хлопатнае сёння дзельца — прыватны бізнес, — пішуць у сацсетцы прадстаўнікі O'Petit. — Замест таго каб радаваць вас смачнай кавай і свежымі круасанамі, вось ужо другі тыдзень мы бегаем па інстанцыях, выпраўляючы раптоўныя недахопы. І гэта ўлічваючы тое, што адкрытыя мы крыху больш за паўгода і ўсе гэтыя інстанцыі прайшлі сёлета, але, відаць, мы на добрым рахунку. І бонусам нам, як і ўсім «абраным», хто не працаваў 26 кастрычніка, прыляцеў штраф ад МНС у 230 базавых.

Ва ўстанове паведамляюць, што не сумуюць і працягваюць працаваць ва ўсю моц. Каманда збіраецца аспрэчыць штраф і паспрабуе звярнуцца ў фонды. Падтрымка гасцей, кажуць у кавярні, цяпер вельмі важная для іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0