Ад каранавіруса памёр 60-гадовы Васіль Швед — намеснік старшыні праўлення Банка развіцця. Ён займаў пасаду з 2013 года.

У Банк развіцця Швед прыйшоў з «Белаграпрамбанка», адказваў за кадры.

Калегі і кліенты, якія мелі справу са спадаром Васілём, адгукаюцца пра яго выключна добра, канстатуючы прафесіяналізм. 

Васіль Швед, фота Вадзіма Заміроўскага

Васіль Швед, фота Вадзіма Заміроўскага

Васіль Швед

Нарадзіўся ў 1960 у Лынтупах Пастаўскага раёна. Скончыў Навасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Да 1994 служыў у войску, пасля чаго рабіў кар'еру ў банкаўскай сферы. Працаваў у сістэме Нацбанка, у прыватных банках. У 2010-2012 намеснік старшыні праўлення «Белаграпрамбанка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?