Супрацоўнікі МУС Арменіі разагналі мітынг апазіцыі з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна, які арганізавала партыя «Сасна црэр», паведамляе «Інтэрфакс». Паводле агенцтва, сілавікі ачысцілі ад дэманстрантаў плошчу Свабоды ў цэнтры горада, затрыманыя каля 20 чалавек.
Як толькі паліцыя пачала затрыманні, арганізатары акцыі пратэсту папрасілі прысутных разысціся. Шэсце адмененае.
У горадзе праходзяць два незалежныя адзін ад аднаго мітынгі — прыхільнікаў Жырайра Сефіляна, аднаго з лідараў «Сасна црэр», і 17 апазіцыйных партый, якія таксама патрабуюць адстаўкі Пашыняна.





