У Віцебску з 12 лістапада ўводзіцца масачны рэжым.
У горадзе ўводзіцца рэжым выкарыстання масак насельніцтвам у такіх месцах, як крамы, гандлёвыя цэнтры, аптэкі, установы аховы здароўя, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі.
Раней рашэнні аб увядзенні масачнага рэжыму былі прынятыя ў Полацкім, Аршанскім, Мёрскім, Шумілінскім раёнах і Наваполацку Віцебскай вобласці.





